Насупраць пячы быў бабін кут. Тут рыхтавала есці гаспадыня. Звычайна вісела паліца. На ёй стаяў гліняны посуд: збаны, спарышы, неабходныя рэчы у гаспадарцы. Бо ў іх добра захоўвалася малако, смятана, тварог, топленае сала і інш.
Тут можна пакруціць кола калаўрота, палюбавацца прыгожымі ручнікамі, падзорнікамі, сурвэткамі, патрымаць у руках верацяно, вілкі, чапялу, зачарпнуць апалонікам у чыгун, запаліць старажытны ліхтар, прасеяць муку праз рэшата і замясіць цеста ў дзежцы, даведацца аб прызначэнні ступы, бойкі, праса, каромысла, праніка і качалак, паспрабаваць пакачаць ільняны ручнік, агледзець сялянскі гардэроб.

разгарнуць » / « згарнуць