Ці трэба выхоўваць патрыятызм у дзецях?
Гаворачы аб выхаванні патрыятызму, варта задумацца над тым, якім чалавекам вы б хацелі бачыць сваё дзіця ў будучыні. Несумненна, вы чакаеце ад дзіцяці праявы павагі і клопату да сябе і блізкіх людзей, умення адрозніваць добрае ад дрэннага, дабро ад зла, імкнення прымнажаць, берагчы, шанаваць, любові да свайго дома, вуліцы, горада, дзе нарадзіўся і жывеш. Менавіта гэта і ёсць праява пачуццяў чалавека як патрыёта і грамадзяніна Радзімы. І наша задача навучыць усяму гэтаму дзіцяці з самага дзяцінства.
Перыяд дашкольнага дзяцінства - па псіхалагічным асаблівасцям найбольш спрыяе для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, бо менавіта дзецям дашкольнага ўзросту ўласцівыя эмацыйная добразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмернае давер дарослым, жаданне паўтараць іх дзеянні.
Будучыня роднай Беларусі залежыць ад падрастаючага пакалення: яго каштоўнасных арыенціраў, мыслення і паводзін.
Асаблівае значэнне ў выхаванні дзяцей надаецца выхаванню пачуцця патрыятызму, асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе пачуццё асабістай адказнасці за лёс Радзімы. Любоў да яе фармуецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў аб грамадскім жыцці, працы людзей на карысць дзяржавы, прыродзе, народных традыцыях.
Якім чынам развiць у дзіцяці патрыятычныя пачуцці?
Адказ просты: праз любоў да радзімы, якую трэба выхоўваць. Вам у гэтым дапамогуць размешчаныя ў дадзеным раздзеле матэрыялы.