
Колеры нашага сцяга маюць наступныя значэнні:
-Чырвоны-сіла, мужнасць, высакароднасць, энергія;
-Зялёны-надзея, здароўе, маладосць, адраджэнне, працавітасць, стварэнне, прыродная гармонія;
-Белы-чысціня, бязгрэшнасць, прымірэнне, мудрасць, веды.
-Арнамент-сімвал старажытнай культуры народа, яго духоўнага багацця. Змест арнаменту на дзяржаўным сцягу апавядае пра хлеб, ўраджай і працягу роду; праслаўляе працавітасць і майстэрства – першааснову шчаслівай долі чалавека.
Беларусь-першая ў свеце краіна, якая выкарыстоўвала нацыянальны арнамент у якасці элемента Дзяржаўнага сцяга.
Факты пра наш сцяг
Арнамент, размешчаны на сцягу, быў вышыты ў 1917 г.сялянкай з вёскі Касцелішча Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Матронай Маркевіч. У Сянне ёй усталяваны помнік.
Другая Нядзеля мая-Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У 2013 г. у Мінску з'явілася плошча Дзяржаўнага сцяга. У цэнтры яе знаходзіцца 70метровая Стэла, на якой усталяваны самы вялікі ў краіне дзяржаўны сцяг. Яго плошча складае 98 м2, а маса 25 кг.
Крынiца: https://president.gov.by/ru/president/detjam/flag
раскрыть » / « свернуть