Яблычны Спас — старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў. Адзначаецца 6 (19) жніўня. У хрысціянскай традыцыі Яблычны Спас азначае свята Праабражэння Гасподняга.
У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў. Калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад Спасам, чакалася, што зіма надыдзе раней і будзе марозная, а вясна цяплейшая; калі ж пасля Спаса — восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная. Адлёт буслоў сведчыў пра набліжэнне зімы, а прыказкі нагадвалі: «Спас — лета шась!», «Спас — бяры рукавіцы ў запас».
Яблычны спас. Экспанаты:
- вышытая карціна “Хлопчык пад дрэвам”;
- вышытая карціна “Яблык”;
- плакат у драўляный рамке “Яблычны спас”;
- дрэвы з яблыкамі;
- дзяўчынкі ў беларускіх народных касцюмах;
- кошык з яблыкамі.

раскрыть » / « свернуть