Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва багатае і разнастайнае. За доўгі і складаны шлях развіцця яно выпрацавала мноства формаў, надзвычай багатыя разнастайныя і шматслойныя матывы, у большасці якіх прасочваюцца шматвяковыя, а то і тысячагадовыя традыцыі.
Промысламі мастацкага характару былі толькі набойка, ганчарства, некаторыя віды пляцення, а з пачатку ХХ ст. – і роспіс. Практычна не мелі прамысловага характару разьба па дрэве, ткацтва, вышыўка, кавальства і іншыя традыцыйныя віды народнага мастацтва.
