Лялькі захоўваюць у сваім вобразе самабытнасць і характэрныя рысы беларускага народа. Беларускія традыцыі па вырабе лялек вельмі старажытныя. Лялькі спрадвеку суправаджалі чалавека на працягу ўсяго жыцця, яны дапамагалі дзецям у гульнях асэнсоўваць свае думкі і жаданні, развіваць фантазію, уяўленне, глядзець на свет вачыма іншых, прыстасоўвацца да жыцця ў соцыўме. У гэтым галоўная каштоўнасць традыцыйнай народный лялькі.


